Патрабаваць вяртання Слуцкіх паясоў Беларусь не можа
Слуцкія паясы, якія выстаўляюцца цяпер у Мінску – законная ўласнасць маскоўскага Дзяржаўнага гістарычнага музея, таму патрабаваць іх вяртання, нягледзячы на несумнеўную каштоўнасць менавіта для беларусаў, мы не можам. А беларускую калекцыю, якая знікла падчас вайны, яшчэ не знайшлі. На адкрыцці выставы Слуцкіх паясоў у Мінску старшыня Падліковай камісіі Расіі Сяргей Сцяпашын заявіў, што пытанне абмену слуцкіх паясоў, што знаходзяцца ў Расіі, на іншыя прадметы мастацтва або іх доўгачасовага дэпазіту Беларуссю плануецца вырашыць у хуткім часе. Еўрарадыё паспрабавала даведацца, што на гэты конт кажуць непасрэдна ў музеях і ці ёсць у нас штосьці такое, што магло б зацікавіць расіянаў.
Тыя паясы, якія цяпер выстаўляюцца ў Мінску – гэта частка прыватнай калекцыі рускага купца Шчукіна, які яшчэ да рэвалюцыі набыў іх і праз некаторы час падараваў маскоўскаму Дзяржаўнаму гістарычнаму музею. Як распавяла нам намесніца дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі па навуковай працы Надзея Усава, наша багатая калекцыя Слуцкіх паясоў знікла падчас вайны і яе дагэтуль знайсці не могуць.
Надзея Усава: “Да вайны ў Беларусі была вялікая калекцыя Слуцкіх паясоў: 21 пояс разам з фрагментамі ў Беларускім дзяржаўным музеі і ў нашым музеі было 48 паўнавартасных паясоў, прычым 32 з іх – з калекцыі Радзівілаў, якую вывезлі з Нясвіжскага замка. Ну, а ў 1941 годзе пачалася вайна, музеі эвакуіраваць не паспелі, ды і не эвакуіравалі тады музеі ў Менску. І ўся калекцыя і нашага музея, і БДМ была вывезеная ў Кёнігсберг. У 1948 годзе, калі вярталі вывезеныя культурныя каштоўнасці, Слуцкія паясы не вярнуліся. Мы па сённяшні дзень шукаем гэтую калекцыю”.
Тыя паясы, што цяпер выстаўляюцца – законная ўласнасць расійскага музея, таму патрабаваць вярнуць іх, нягледзячы на іх несумнеўную каштоўнасць менавіта для Беларусаў, мы не можам.
Надзея Усава: “Трэба сказаць, што гэтыя паясы ў гістарычным музеі цалкам легітымна. Гэтыя паясы набыў калекцыянер Шчукін, які пазней падараваў яе Дзяржаўнаму гістарычнаму музею. Такія калекцыі складалі шматлікія людзі, аднак гэтая захавалася. Таму размова пра перадачу гэтых паясоў з ДГМ не ідзе, хаця ў Расіі іх дастаткова і, як правіла, паясы не выстаўляюцца, бо яны належаць да іншай культуры. І нам бы, канешне, хацелася б атрымаць іх у даўжэйшы дэпазіт”.
Варта адзначыць, што некаторыя з тых паясоў, якія цяпер належаць Беларусі – а іх усяго каля 30 улічваючы фрагменты і тыя, што знаходзяцца ва ўласнасці касцёла, калісьці ужо былі перададзеныя нам маскоўскім Дзяржаўным гістарычным музеем.
Надзея Усава: “І да вайны ён перадаў Беларусі 3 паясы, якія знаходзіліся ў Беларускім дзяржаўным музеі, і пасля вайны,былі перададзеныя паясы ў Заслаўскі музей, у музей Максіма Багдановіча і ў Мінскі абласны краязнаўчы музей, які знаходзіцца ў Маладзечне”.
Цяпер вядуцца перамовы пра магчымы абмен каштоўнасцямі ці даўжэйшую экспазіцыю паясоў у Беларусі. Надзея Усава лічыць, што беларускаму боку ёсць што прапанаваць расійскім музеям.
Надзея Усава: “Можам, у нас дастатковая калекцыя рускага мастацтва, ёсць рарытэты, якія маглі б зацікавіць расійскіх музейшчыкаў, аднак цяпер рана пра гэта казаць, бо пакуль маюцца толькі папярэднія дамоўленасці на гэты конт”.
Аднак у маскоўскім Дзяржаўным гістарычным музеі сходу сказаць, што можа прапанаваць беларускі бок, не змаглі.
Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага гістарычнага музея Вольга Гардзеева: “Я проста не ведаю пра корпус помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, таму на гэтае пытанне так адразу адказаць не магу”.