Перад футбольным матчам Украіна — Турцыя на поле выбегла аголеная дзяўчына

Перад футбольным матчам Украіна — Турцыя на поле выбегла аголеная дзяўчына

Жывая трансляцыя футбольнага матчу Украіна — Турцыя, які прайшоў 2 верасня, адзначылася пікантным інцыдэнтам: на футбольнае поле выбегла аголеная дзяўчына, на грудзях якой было напісана “Erdogan killer” (“Эрдаган — забойца”). Гэта здарылася перад пачаткам матчу, калі выконваўся гімн Украіны — дзяўчына раптоўна выбегла на поле і трапіла ў аб’ектыў адной з камер. Праўда, аператары хутка прыбралі гэтую карцінку, піша strana.ua

Фанаты пазналі ў дзяўчыне вядомую актывістку Femen Анжаліну Дыяш. Праславілася яна пасля таго, як агалілася падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве. Тады яна прабегла перад прысутнымі з аголенымі грудзямі і крыкамі: “Жыве Беларусь!” і “Стоп”.

Матч Украіна — Турцыя праходзіў у рамках адбору на чэмпіянат свету 2018 года. Украінцы перамаглі з лікам 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі