Перамога над чалавекам. Відэапейзажы з Чарнобыльскай зоны

Перамога над чалавекам. Відэапейзажы з Чарнобыльскай зоны

Зона не такая, якой большасць з нас яе сабе ўяўляе. Пакінутыя дамы, старыя іржавыя аўтамабілі, раскіданыя ў пустых пакоях дзіцячыя цацкі ― гэта толькі растыражаваная журналістамі вокладка, за якой хаваецца зона сапраўдная. У ёй слядоў чалавека застаецца ўсё менш.

Там няма большасці прывычных нам гукаў. Няма галасоў людзей і шуму тэхнікі. Да красавіка 1986 года лес займаў 30% сучаснай тэрыторыі радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Цяпер ― 60%. Кожны год лес адваёўвае ў чалавека 1% тэрыторыі і да сярэдзіны стагоддзя можа захапіць яе ўсю. Калі чалавек ізноў не ўмяшаецца.

Усяго трыццаць гадоў спатрэбілася для таго, каб палі зноў сталі балотамі, а меліяратыўныя каналы ― зарослымі трыснягом равамі.

Падчас прагляду відэа карыстайцеся, калі ласка, навушнікамі.

Лес у ваколіцах вёскі Дзёрнавічы. Нормай лічыцца фон да 0,2 мкЗв на гадзіну. У Мінску ён у сярэднім роўны 0,12 мкЗв.
Калгаснае поле. Ваколіцы вёскі Вепры. Звяры разносяць насенне пладовых дрэваў з вёсак, пасля чаго яблыні, грушы і іншыя культурныя расліны папчынаюць расці нават у лесе.
Забалочаны лес. 30 гадоў таму гэтыя тэрыторыі былі асушаныя чалавекам. Ваколіцы вёскі Вепры.
Рака Рожава.
Агарод. Вёска Рожава.
Падворак. Вёска Рожава.
Лес. Ваколіцы вёскі Вепры.

Зона заварожвае. Гэта унікальнае для ўсёй планеты месца. Ва ўсім свеце прырода адступае перад чалавекам, тут усё наадварот. Іронія ў тым, што гэта стала магчымым акурат праз тэхнагенную катастрофу. Праз жаданне чалавека падпарадкаваць навакольнае асяроддзе.

Поле. Ваколіцы вёскі Белая Сарока.
Дарога паміж вёскамі Белая Сарока і Рожава.
Ферма. Вёска Белая Сарока.
Вёска Белая Сарока.
Вуліца. Вёска Белая Сарока.
Меліяратыўны канал. Ваколіцы вёскі Белая Сарока.
Бярозы на месцы меліяратыўных каналаў ля поймы Прыпяці.
Старыца Прыпяці.
Дом. Вёска Дзёрнавічы. Сады паступова зліваюцца з лесам.
Вуліца. Вёска Белая Сарока.
Меліяратыўны канал.

Шмат хто думае, што за 30 гадоў пра зону мы даведаліся ўсё. Што там больш няма чаго рабіць журналістам і навукоўцам. Што можна паволі вяртаць гэтую тэрыторыю ва ўжытак.

На самой справе, таямніцаў і невядомага становіцца ўсё больш. Усё толькі пачынаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі