Песня t.A.T.u. на Алімпіядзе прагучыць у міксе з "Группой крови" "Кино"

Гурт t.A.T.u. усё ж не выступіць на адкрыцці зімовай Алімпіяды ў Сочы. Як паведамляе forbes, расійская зборная сапраўды выйдзе пад песню дуэта “Нас не догонят”, але твор прагучыць пад фанаграму і да таго ж у выглядзе міксу з песняй “Группа крови” гурта “Кино”

Паводле выдання, на словах “пожелай мне удачи в бою, пожелай мне-е-е” пачне гучаць вакал Лены Кацінай і Юлі Волкавай са словамі “нас не догонят”. Менавіта ў гэты момант і выйдзе расійскай зборная. Чакаецца, што імпрэза будзе пабудаваная на расійскай музыцы, але нібыта “не будзе нічога такога, што б рэзала слых прыстойнага чалавека”. Ні Рыгор Лепс, ні Стас Міхайлаў, як паведамлялася раней, удзел у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды не возьмуць.

Нагадаем, гурт t.A.T.u., які мусіў адкрываць Алімпіяду, раскрытыкаваў узровень арганізацыі падрыхтоўкі да гульняў.

Фота: www.wallsave.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі