Пітар Гэбрыэл завяршыў эпапею з каверамі на свае песні і песні калегаў

На сайце NPR з’явіўся альбом “And I’ll Scratch Yours” праекта Пітара Гэбрыэла, для якога ён запісаў каверы на песні вядомых музыкаў. А тыя, у сваю чаргу, запісалі каверы на яго песні.

Гэбрыэл вырашыў задачу яшчэ ў 2010-м, выдаўшы першую пласцінку “Scratch My Back” с 12 каверамі. Музыкі ў сваю чаргу не спяшаліся дэманстраваць сваё бачанне песень Гэбрыэла. А некаторыя з  іх – як, напрыклад, Radiohead, якія ўвогуле не ўпадабалі гэбрыэлаўскую версію "Street Spirit", адмовіліся ад удзелу ў праекце.

У любым выпадку 12 кавераў на свае творы Гэбрыэлу ўсё ж сабраць атрымалася. Абедзве пласцінкі можна паслухаць цягам навагодніх святаў. 7 студзеня адбудзецца афіцыйны рэліз “And I’ll Scratch Yours” і тады, відаць, альбом прападзе з зоны даступнасці.

Трэкліст "And I'll Scratch Yours":

1. "I Don't Remember" (David Byrne)


2. "Come Talk to Me" (Bon Iver)


3. "Blood of Eden" (Regina Spektor)


4. "Not One of Us" (Stephin Merritt)


5. "Shock the Monkey" (Joseph Arthur)


6. "Big Time" (Randy Newman)


7. "Games Without Frontiers" (Arcade Fire)


8. "Mercy Street" (Elbow)


9. "Mother of Violence" (Brian Eno)


10. "Don't Give Up" (Feist feat. Timber Timbre)


11. "Solsbury Hill" (Lou Reed)


12. "Biko" (Paul Simon)

Паводле zvuki.ru

Фота: www.fbi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі