Прафсаюз РЭП патрабуе пачаць крымінальную справу за ўзлом свайго сайта

Прафсаюз РЭП патрабуе пачаць крымінальную справу за ўзлом свайго сайта

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч падаў заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і ў Савецкі РУУС Мінска, паведамляе сайт praca-by.info. Фядыніч патрабуе пачаць крымінальную справу за камп'ютарны сабатаж. Падставай стаў узлом прафсаюзнага сайта.

Як распавядала Еўрарадыё, сайт прафсаюза быў узламаны 30 студзеня. Адміністратары сайта амаль суткі не мелі доступу да сістэмы адміністравання, бо невядомыя асобы змянілі паролі. Аднавіць доступ яны змаглі толькі ўвечары 30 студзеня. 

Яны паведамляюць, што напярэдадні зламыснікі ўзламалі сервер і разам з сайтам прафсаюза РЭП "падламалі" яшчэ некалькі сайтаў, якія карыстаюцца паслугамі гэтага ж хостэра.

Кіраўніцтва РЭПа не выключае, што ўзлом сайта можа мець дачыненне да "справы прафсаюзаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі