"Правы сектар" стане партыяй, а Яраш ідзе ў прэзідэнты

Нагадаем, яго асновай сталі такія арганізацыі, як УНА-УНСО, "Трызуб імя Сцяпана Бандэры".



Як інфармуюць украінскія СМІ, "Правы сектар" лічыць, што "перазагрузкі ўлады не адбылося", як і змены сістэмы ўлады ва Украіне. Таму кіраўніцтва гэтай структуры вырашыла ісці ў палітыку. Цяпер рыхтуецца з'язд партыі "Правы сектар", якая пойдзе на выбары ў Кіеўскую гарадскую ўладу. Лідар "правых" 42-гадовы Дзмітрый Яраш пойдзе на прэзідэнцкія выбары, якія мусяць адбыцца 25 траўня.



Нагадаем, Расія нядаўна распачала крымінальную справу супраць Яраша за яго заклік да кіраўніка чачэнскіх паўстанцаў. Праўда, "Правы сектар" заявіў, што ніякага звароту не было. Тым не менш, Расія абвесціла лідара руху ў міжнародны вышук.
 

Фота — Украінская праўда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі