Пуцін — Лукашэнку: Беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў.
"Упэўнены, што Ваш багаты досвед дзяржаўнага кіраўніка будзе і надалей служыць забеспячэнню адзінства і згоды ў беларускім грамадстве, умацаванню стабільнасці і бяспекі ў краіне", — напісаў расійскі прэзідэнт, дадаўшы, што "беларускія сябры заўсёды могуць разлічваць на падтрымку Расіі".
У лісце Пуцін пахваліў высілкі Лукашэнкі па ўмацаванні еўразійскай прасторы і выказаў спадзеў, што "сумеснымі высілкамі" яны будуць "і далей усямерна нарошчваць расійска-беларускія сувязі на розных кірунках".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.