Пуцін: "Мы зубы выб'ем усім, каб яны не маглі кусацца"
20 траўня падчас нарады Уладзімір Пуцін выступіў з пагрозлівай заявай. "Усе нас хочуць дзесьці ўкусіць або нешта ад нас адкусіць, — гаварыў ён. — Але яны павінны ведаць, тыя, хто збіраецца гэта зрабіць: мы зубы выб'ем ўсім, так каб яны не маглі кусацца...".
Пуцін працягвае выступаць з агрэсіўнымі заявамі на фоне магчымага пашырэння антырасійскіх санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.