Расія і ЗША працягваюць абменьвацца гучнымі заявамі

Сцяг над расійскім пасольствам у Вашынгтоне / Reuters 
Сцяг над расійскім пасольствам у Вашынгтоне / Reuters 

Расійска-амерыканскія адносіны зноў абвастрыліся пасля інтэрв'ю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Размаўляючы з журналістамі ABC News у сераду, Байдэн пагадзіўся з сцвярджэннем, што Уладзіміра Пуціна можна назваць забойцам.

Прэзідэнт Расіі Пуцін у адказ узгадаў дзіцячую прыказку "хто як абзываецца, той сам так называецца" і пажадаў 78-гадоваму прэзідэнту ЗША здароўя, дадаўшы пры гэтым, што кажа "без іроніі, без жартаў". Пуціна цытавала агенцтва ТАСС.

Акрамя таго, прэзідэнт Расіі прапанаваў амерыканскаму калегу асабіста пагутарыць у рэжыме онлайн ў пятніцу ці ў панядзелак (на выходныя ў Пуціна планы, ён хоча з'ездзіць у тайгу адпачыць). Адзіная ўмова, на якой настойвае расійскі прэзідэнт, каб гэты дыялог быў "фактычна ў прамым эфіры" і сумленным.

У адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта на гэтую прапанову адказалі, што пакуль не могуць гарантаваць арганізацыю такога дыялогу. Прэзідэнты ўжо мелі зносіны, "і ёсць іншыя сусветныя лідэры, з якімі ён (Джо Байдэн – Еўрарадыё) яшчэ не ўзаемадзейнічаў", сказала прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі, каментуючы расійскую ініцыятыву.

Яна таксама нагадала, што ў Байдэн свой графік: у пятніцу прэзідэнт робіць рабочую паездку ў амерыканскі штат Джорджыя і будзе заняты.

Россия и США продолжают обмениваться громкими заявлениями
Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін размаўлялі і асабіста ў 2011 годзе, калі Байдэн быў віцэ-прэзідэнтам ЗША, а Пуцін кіраўніком урада Расіі / Reuters

На фоне заяў Байдэна пра Пуціна, Расія адклікала свайго амбасадара ў ЗША Анатоля Антонава для кансультацый. Пры гэтым амерыканскі амбасадар у Расіі Джон Саліван застанецца ў Маскве, пра гэта таксама заявіла ў чацвер Джэн Псакі.

"Наш амбасадар Саліван застаецца ў Маскве. Мы працягваем узаемадзейнічаць, і ён працягвае ўзаемадзейнічаць, як і наша каманда на месцах, з расейцамі", — сказала яна.

Характэрна, што гэтую дзіцячую прыказку "хто як абзываецца, той сам так называецца" Пуцін выкарыстоўвае не ўпершыню. У 2009 годзе ён аналагічным чынам адрэагаваў на рэпліку Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Андрэя Кудрына, які ў той час быў міністрам фінансаў Расеіі. Кудрын вельмі скептычна выказаўся пра стан спраў у беларускай эканоміцы, на што Лукашэнка сказаў, што расейскі чыноўнік "цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць". Абараняючы свайго чыноўніка Пуцін і ўзгадаў гэты дзіцячы выраз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі