Расіянам прапанавалі сачыць анлайн за сяброўствам тыгра Амура з казлом Цімурам
Расіянам прапанавалі сачыць анлайн за сяброўствам тыгра Амура з казлом Цімурам з Прыморскага сафары-парка. Там усталяваныя вэб-камеры, праз якія можна будзе паглядзець на сумеснае існаванне гэтых двух відаў. Праўда, пакуль відэатрансляцыі няма.
Сяброўства казла з тыграм завязалася, калі парнакапытны даў адпор драпежніку і паспрабаваў яго атакаваць.
Як адзначае адміністрацыя парка, гэта дзіўнае сяброўства, бо Амур умее паляваць на коз і трусоў, а тыграў у сафары-парку двойчы на тыдзень кормяць жывой здабычай, каб драпежнікі не страчвалі інстынкты.
Раней парк апублікаваў відэаролікі, якія сведчаць пра мірнае суіснаванне казла і тыгра. На тых роліках бачна, што Цімур і Амур рэгулярна робяць сумесныя шпацыры, перадае ВВС.
Фота: ren.tv