Расіяне штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы ў Крыме

У часе нападу расіяне збілі старэйшага змены памежных нарадаў, які быў на дзяжурстве і спрабаваў супраціўляцца. Быў захоплены пакой для захавання зброі, інфармуе УНІАН.



Затым расійскія вайскоўцы ўварваліся ў кватэры, дзе жывуць сем’і памежнікаў. Яны адабралі мабільныя тэлефоны ў начальніка аддзелу памежнай службы, яго жонкі і іншых афіцэраў. Пагражаючы зброяй, нападнікі загадалі ўсім сабраць рэчы і пакінуць тэрыторыю аддзелу.



На дадзены момант падраздзяленне захопленае расійскімі вайскоўцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі