Расіянін набываў аўтамабіль Tesla ў ЗША і стаў ахвярай махляра з Беларусі

Расіянін набываў аўтамабіль Tesla ў ЗША і стаў ахвярай махляра з Беларусі

38-гадовы расіянін набываў аўтамабіль Tesla ў ЗША і стаў ахвярай махляра з Беларусі. Зламысніка затрымалі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ, ён атрымаў больш за 5 тысяч долараў і некалькі месяцаў уводзіў у зман замежніка.

Крымінальную справу аб махлярстве ў буйным памеры расследуе Мазырскі раённы аддзел СК. Яе распачалі пасля звароту грамадзяніна Расіі. Паводле яго слоў, аўтамабіль Tesla ён вырашыў купіць яшчэ ў канцы вясны 2021-га. Яму параілі для здзяйснення дастаўкі і мытнага афармлення 29-гадовага жыхара Мазыра. Яны дамовіліся. Расіянін перавёў яму на выдаткі спачатку 4 тысячы долараў, а пасля яшчэ 1100. Але электракара ён так і не пабачыў.

Зламыснік свае дзеянні патлумачыў адсутнасцю грошай. Ён таксама ашукаў 36-гадовага мужчыну, якому абяцаў пастаўку аўтамабільных запчастак і атрымаў ад яго грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі