Расіянін падарваў белую мядзведзіцу, скарміўшы ёй узрыўпакет (жорсткае відэа)

Расіянін падарваў белую мядзведзіцу, скарміўшы ёй узрыўпакет (жорсткае відэа)

На востраве Урангеля ў Паўночным Ледавітым акіяне адбылося жорсткае здарэнне. На гэтым востраве кампанія "Русальянс" вядзе будаўніцтва аб'ектаў на замову Мінабароны Расіі.

Як паведамляе flashnord.com, кухар кампаніі падсунуў узрыўпакет прыкормленай белай мядзведзіцы. Жывёла, якая давярала людзям, з'ела небяспечны пачастунак. Супрацоўнікі "Русальянс" знялі на відэа пакуты жывёлы і выклалі ў інтэрнэт.

У кампаніі кажуць, што цяпер праводзіцца ўнутранае расследаванне.

У прэс-службе Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) гэтае здарэнне назвалі злачынствам. Супрацоўнікі WWF спрабуюць звязацца з кіраўніцтвам запаведніка, у які ўваходзіць востраў Урангеля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі