“Рэал” зноў перамог “Барселону” і стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі (відэа)

“Рэал” зноў перамог “Барселону” і стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі (відэа)

“Рэал” зноў перамог “Барселону” і стаў уладальнікам Суперкубка Іспаніі. Пасля гасцявой вікторыі з лікам 3:1, у Мадрыдзе была атрымана перамога 2:0. Галы забілі Марка Асенсіё (4-я хвіліна) і Карым Бензема (59). “Рэал” меў вялікую перавагу ў абодвух паядынках і выйграў ганаровы трафей цалкам заслужана. Адзначым, што ва ўчорашнім матчы не гуляў Крышціяну Раналду, які быў дыскваліфікаваны на 5 гульняў за чырвоную картку і штуршок суддзі ў папярэднім паядынку.

“Рэал” выйграў Суперкубак Іспаніі ўжо дзясяты раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі