Ролік пра “рудога драпежніка” стаў хітом інтэрнэту (відэа)
Відэа пад назвай “Напад драпежніка” за тыдзень набрало больш за 2 мільёны праглядаў.
На сайце youtube.com новы хіт — ролік пра рудое кацяня, які атрымаў назву “Напад драпежніка”.
Галоўны герой сюжэту — кацяня, якое залезла ў скрыню з маленькімі качанятамі. Трапіўшы ў нязвыклае для сябе атачэнне, “драпежнік” адразу быў атакаваны насельнікамі скрыні. Качаняты вырашылі, што з ім можна пасябраваць. Спробы адбіцца ад новых сяброў былі безвыніковымі і кацяня здалося.
Ролік з’явіўся ў інтэрнэце 26 студзеня і ўжо набраў болей за 2 мільёны праглядаў. “Напад драпежніка” стаў надзвычай папулярным у сацыяльных сетках.