Сіцылійская манашка "узарвала" італьянскі голас (відэа)
Дзяўчына скарыла суддзяў, але выбрала рэпера, які першы да яе павярнуўся.
Сіцылійская манашка Крысціна Скуца "узарвала" шоў Voise, выканаўшы ў межах сляпога праслухоўвання песню Алішы Кіс.
Італьянскія суддзі літаральна гублялі дар мовы, калі паварочваліся да сцэны і бачылі там паслушніцу. Крысціна запэўніла журы, што яна сапраўдная манашка. А групай падтрымкі былі яе сяброўкі-манашкі і нават настаўніца.
Кожны з суддзяў угаворваў Крысціну пайсці менавіта ў яго каманду. Але спяваючая прадстаўніца духавенства абрала рэпера J-Ax: менавіта ён першым націснуў кнопку і павярнуўся да яе.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.theguardian.com