Схаваць няўдачы і абыход санкцый: Белстат зусім прыхаваў дадзеныя па гандлі

Улады працягваюць хаваць апошнія даступныя беларусам дадзеныя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Улады працягваюць хаваць апошнія даступныя беларусам дадзеныя / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Белстат канчаткова схаваў дэталёвыя звесткі па знешнім гандлі за 2022 год ад беларусаў. Раней ён выразаў са статыстыкі тавары, а цяпер не паказвае, які тавараабарот з рознымі краінамі. Пры гэтым падаткі беларусаў ідуць у тым ліку на працу Белстата.

Так улады хочуць схаваць няўдачы і схематоз, калі дзесьці атрымліваецца абыходзіць санкцыі, мяркуе акадэмічны дырэктар BEROC, запрошаны прафесар Універсітэта Карласа III у Мадрыдзе Кацярына Барнукова.

Еўрарадыё таксама даведалася, што гандаль з Еўропай значна вырас пасля апошняга пакета санкцый.
 

“Размываецца разам экспарт у ЕС і экспарт у Кітай”

З падрабязнасцей, якія засталіся па знешнім гандлі, — гэта агульныя аб'ёмы ў краіны СНД і па-за СНД.

Спрятать неудачи и обход санкций: зачем Белстат совсем скрыл данные по торговле

Глядзім на "Па-за СНД", і незразумела, умоўна, рост, які ёсць, — гэта змяненне за кошт паставак у Еўропу ці ў краіны далёкай дугі? Тое ж самае і ўнутры СНД. Скажам, падзенне — гэта падзенне экспарту ва Украіну ці ў Расію? — кажа Кацярына Барнукова. — Гэта хаваецца ў першую чаргу для таго, каб схаваць негатыў. У прыватнасці, каб можна было казаць, што ад санкцый вялікага эфекту няма. Такім чынам размываецца разам экспарт у ЕС і экспарт у Кітай, які досыць моцна расце. З іншага боку, гэта спробы схаваць абыход санкцый. Калі беларуская статыстыка будзе паказваць экспарт у Еўропу, які расце, гэта можа выклікаць шэраг пытанняў. Можа прымусіць журналістаў больш капаць.

Якое ж становішча спраў у знешнім гандлі? Са звестак Белстата, якія засталіся, відаць, што ў студзені-жніўні экспарт тавараў ва ўсе краіны свету ўпаў на 3,1% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года і склаў $23,8 млрд.

Пры гэтым, па дадзеных Еўрастата, экспарт у Еўропу за студзень-жнівень дасягнуў 2,8 млрд еўра, то-бок крыху больш за дзясятую частку беларускага экспарту. Аднак з чэрвеня, калі ўступіў у сілу новы пакет санкцый, штомесячныя пастаўкі ў Еўропу абваліліся амаль удвая і працягваюць трымацца прыкладна на адным узроўні. У ліпені гэта 200 млн еўра, а ў жніўні — 212 млн еўра. У маі, напрыклад, атрымалася прадаць у Еўропу тавараў на 423 млн еўра.

Спрятать неудачи и обход санкций: зачем Белстат совсем скрыл данные по торговле
Экспарт у Еўропу па месяцах / дадзеныя Еўрастата

Амаль увесь жнівеньскі экспарт у Еўропу прыйшоўся на Літву (88 млн еўра), Польшчу (63 млн еўра) і Германію (23 млн еўра).
 

Імпартазамяшчэнне не тычыцца Еўропы?

Нашмат хутчэй за экспарт падае імпарт, асабліва з краін па-за СНД. Агульнае падзенне за студзень-жнівень склала 10,3%. І Беларусь закупіла ў іншых краінах тавараў на $23,3 млрд.

Імпарт з Еўропы за студзень-жнівень склаў амаль 3,6 млрд еўра — прыкладна шостая частка ўсяго імпарту. Акрамя таго, нягледзячы на заявы ўладаў аб імпартазамяшчэнні, імпарт з Еўропы стаў актыўна расці. Пасля пачатку вайны ва Украіне было сур'ёзнае прасяданне. З 513 млн еўра ў лютым да 302 млн еўра ў красавіку. Гэта было дно імпарту з ЕС у 2022 годзе. А затым пайшоў рост, асабліва ў ліпені і жніўні. Па выніках жніўня імпарт з ЕС склаў ужо 646 млн еўра. Прыкладна столькі ж Беларусь штомесяц купляла ў Еўропе ў 2021 годзе.

Спрятать неудачи и обход санкций: зачем Белстат совсем скрыл данные по торговле
Імпарт з Еўропы па месяцах / дадзеныя Еўрастата

Асноўным пастаўшчыком з ЕС у жніўні была Літва (205 млн еўра). За ёй, насуперак ваяўнічай рыторыцы ўладаў, Польшча (163 млн еўра) і Германія (143 млн еўра). За кошт гэтых жа краін моцна прырастае імпарт.

Былі перадумовы, што імпарт будзе аднаўляцца, — кажа Кацярына Барнукова. — У адрозненне ад Расіі, на імпарт у Беларусь накладзена не так ужо шмат санкцый. Там часткова тавары ваеннага прызначэння і гэтак далей. І нават дзіўна, што нейкі час ён падаў. Натуральна, што для Беларусі ўзнікае поле для рээкспарту еўрапейскіх тавараў у Расію.
З іншага боку, зразумела: нейкі час частка партнёраў праз таксічнасць адмовілася мець дачыненне да Беларусі. Або з часткай партнёраў узніклі цяжкасці ў разліках праз фінансавыя санкцыі. Але знаходзяцца новыя партнёры, новыя схемы разлікаў. Гэта прыводзіць да таго, што імпарт аднаўляецца.
 

А што са скандальнымі нафтапрадуктамі?

Спрятать неудачи и обход санкций: зачем Белстат совсем скрыл данные по торговле
Нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" / novopolotsk.by

Беларусь нават пад санкцыямі ўмудралася пастаўляць частку сваіх нафтапрадуктаў на багаты еўрапейскі рынак. Гэта быў добры заробак. Танная расійская нафта перапрацоўвалася ў Беларусі і дорага прадавалася ў Еўропу. Апошняя буйная схема праходзіла праз Эстонію, аднак і яна была прыкрытая ў лютым. Цяпер беларуская нафтанка ўсё ж такі трымаецца на плаве за кошт Расіі.

Пакуль відаць, што рэнтабельнасць [у нафтаперапрацоўцы. — Еўрарадыё] захоўваецца на пазітыўным узроўні, але рэальныя заробкі ў верасні зноў упалі. Мабыць, усё-ткі там не вельмі стабільна. І, мяркуючы па тых лічбах, якія называў “Нафтан” [у верасні перапрацавана 380 тысяч тон нафты. — Еўрарадыё], гаворка ідзе пра вытворчасць дзесьці на ўзроўні траціны ад звычайнага, калі не менш.

Прадпрыемства, хутчэй за ўсё з-за нізкай цаны на нафту з Расіі, выйшла на нейкі ўзровень рэнтабельнасці, але, магчыма, частка нафтапрадуктаў усё яшчэ прасочваецца міма санкцый, але гаворка не ідзе аб нейкіх вялікіх колькасцях. Значна важней, што Беларусь атрымала да расійскага рынку санкцыянаваны доступ праз схему з адмоўным акцызам, але па лічбах мы пакуль не бачым, — заключае Кацярына Барнукова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі