Старшыню Моладзі БНФ афіцыйна адлічылі з БДУ
Старшыню Моладзі БНФ Ганну Пахолка (Смілевіч) афіцыйна адлічылі з БДУ. У студзені стала вядома, што яна не здала тры экзамены і трапіла ў спіс на адлічэнне з 2-га курса Інстытута журналістыкі. 2 лютага Пахолка зайшла ў асабісты кабінет на сайце ВНУ і даведалася, што адлічаная.
Ганна Пахолка (Смілевіч) узначаліла “Моладзь БНФ” у снежні мінулага года. Летась быў адлічаны з ВНУ і былы кіраўнік гэтай арганізацыі Юрась Лукашэвіч. Рада “Моладзі БНФ” выступіла з заявай, у якой назвала адлічэнне сваёй кіраўніцы палітычна матываваным.