Святлана Алексіевіч: гэта вонкавае маўчанне беларусаў, маўчанне перад выбухам

Святлана Алексіевіч: гэта вонкавае маўчанне беларусаў, маўчанне перад выбухам

Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, якая знаходзіцца на лячэнні ў Берліне, у інтэрв'ю "Народнай волі" выказалася пра сітуацыю ў Беларусі. Яна лічыць, што ўлады ў нашай краіне ўзялі "курс на гвалт, нават на генацыд супраць сумленнасці і гонару грамадзян". "А нам цяпер вельмі важна захавацца маральна, — працягвае Алексіевіч. — Я думаю, гэта адзіны выхад са становішча: трэба захаваць павагу да сябе. Наперадзе вясна, якая павінна стаць сур'ёзным выпрабаваннем... Час ідэалізму прайшоў, вясна патрабуе ад нас жорсткага рэалізму. Патрэбны сур'ёзныя палітыкі".

Пісьменніца кажа, што сёння "трэба працаваць, адваёўваць тое, што называецца шэрай зонай: заваёўваць людзей, якія яшчэ не выбралі, на якім яны баку, якія пакуль не ўдзельнічаюць у палітычным жыцці". Святлана Алексіевіч лічыць, што "сярод тых, хто сёння маўчыць, вельмі шмат нашых аднадумцаў".

эта вонкавае маўчанне, — кажа нобелеўская лаўрэатка пра цяперашнюю сітуацыю. Маўчанне перад выбухам. Яно можа быць доўгім... Некалькі гадоў. Нічога нельга сёння прадбачыць, як яно ўсё будзе".

Алексіевіч здзіўляе, што ўлада "здзяйсняе рэчы, за якія ўсё роўна давядзецца расплачвацца — рана ці позна". Яна не разумее, "адкуль столькі сілавікоў, якія здольныя так калечыць і зневажаць". А яшчэ пісьменніца шкадуе. што беларусы ў чаканні перамен губляюць усё больш і больш "гістарычны час".

"Ніхто не можа супрацьстаяць часу, — працягвае Святлана Алексіевіч. — Краіне ў цэнтры Еўропе патрэбныя перамены. Таму што пакуль увесь вялікі свет — асобна, а мы — асобна. Такі калгасны выган... А вакол ужо зусім іншае жыццё".

Алексіевіч з'ехала ў Германію на лячэнне ў верасні 2020-га. Перад гэтым яе, сябру апазіцыйнай Каардынацыйнай рады, выклікалі на допыт. Замежныя дыпламаты прыязджалі да пісьменніцы, калі ўзнікала пагроза арышту.

Святлана Алексіевіч плануе вярнуцца ў Беларусь ужо вясной 2021-га і марыць пра тое, што гэта ўжо будзе "новая краіна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі