С'юзан Бойл прадказалі супрацу з Майкам Патанам

Спяваючай хатняй гаспадыні С'юзан Бойл прадказалі супрацоўніцтва з... лідарам Faith No More Майкам Патанам. Напярэдадні 53-годдзя спявачкі брытанскі хірамант Харысан Рычардс вызначыў, што заробленыя С'юзан мільёны не прынясуць ёй шчасця ў асабістым жыцці. Але "лінія жыцця кажа пра шматлікія падзеі, якія перавернуць яе жыццё вельмі хутка. Далонь спявачкі таксама адкрывае дзіўны бок... які прывядзе да нечаканага супрацоўніцтва з Майкам Патанам і руху ў бок больш эксперыментальнага гучання".


Лідар Faith No More на прароцтва пакуль не адрэагаваў. Але, падаецца, ідэя хіраманта яму прыйдзецца даспадобы.

Паводле zvuki.ru

Фота: woman.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі