У Беларусі адчуваецца дэфіцыт медсёстраў, лекараў і кіроўцаў

У Беларусі адчуваецца дэфіцыт медсёстраў, лекараў і кіроўцаў

У Беларусі адчуваецца дэфіцыт медсёстраў (2446 вакансій), лекараў (2269) і кіроўцаў аўтамабіляў (2164). Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала дадзеныя агульнарэспубліканскага банку вакансій. З іх вынікае, што "колькасць вакансій для лекара ў 90 разоў перавышае колькасць зарэгістраваных беспрацоўных, якія маюць дадзеную спецыяльнасць". Начальнік упраўлення палітыкі занятасці міністэрства Алег Такун у каментары БЕЛТА кажа, што ў сітуацыі з медсёстрамі перавышэнне складае 54,4 разы, у сітуацыі ў кіроўцамі — больш чым тры разы.

Такун адзначае, што сярод беспрацоўных найбольшым попытам карыстаюцца вакансіі, прызначаныя для некваліфікаванай працоўнай сілы. І атрымліваецца, што на адну вакансію грузчыка налічваецца тры кандыдаты, на вакансію дворніка — чатыры.

У Беларусі адчуваецца дэфіцыт медсёстраў, лекараў і кіроўцаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі