У Беларусі праходзіць суботнік

У Беларусі праходзіць суботнік

У Беларусі 21 красавіка праходзіць Рэспубліканскі суботнік. У гэты людзі выходзяць на свае працоўныя месцы або на месца навучання і робяць на іх прыборку ці займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Таксама да ўдзелу ў суботніку заклікаюць усіх ахвотных далучыцца да акцыі і прыбраць вуліцы і двары свайго горада.

Чыноўнікі выходзяць на суботнік на свае працоўныя месцы або прыводзяць у парадак гісторыка-культурныя каштоўнасці, а таксама важныя сацыяльныя аб’екты. Апроч гэтага, грамадзяне пераводзяць грашовыя сродкі, якія потым ідуць на дзяржаўныя патрэбы. Палова грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, пойдзе ў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Іх выдаткуюць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых летнікаў да новага сезона.

Яшчэ 50% заробленых грошай паступяць на рахунак Мінфіна — іх патрацяць на набыццё абсталявання для Гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, якое патрэбнае для арганізацыі дадатковых кругласуткавых пастоў і рэзервовых коек на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі