У Гродне згарэў прытулак для бяздомных жывёл
Валанцёры ўпэўненыя, што домік, дзе знаходзіліся сабакі, хтосьці падпаліў.
У Гродне згарэў прытулак для бадзяжных сабак. На шчасце, ніхто з жывёлаў не пацярпеў, а вось сам будынак выгараў цалкам, піша "Комсомольская правда".
Пажар пачаўся ўвечары ў нядзелю, 23 жніўня. Вельмі хутка полымя ахапіла ўвесь будынак. На шчасце, сабак, якія былі ў памяшканні, паспелі выпусціць. Праўда, перапалоханыя жывёлы вельмі хутка разбегліся па акрузе. Валанцёрам грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" давялося лавіць сваіх гадаванцаў. Цяпер яны шукаюць, куды змясціць жывёлаў на бліжэйшыя тры-чатыры дні.
На думку валанцёраў, прычынай пажару стаў падпал. Аднак сапраўдную прычыну назавуць толькі спецыялісты.
Фота: kp.by