У крызіс беларусы пачалі больш лётаць і менш ездзіць цягніком
Зменшыліся чэргі на мяжы, але міжнародныя аўтобусы ходзяць поўныя.
Рост курса долара пацягнуў за сабой і падаражанні. Новыя цэны, напрыклад, у міжнародных цягніках: квіток да Варшавы цяпер на 200 тысяч даражэйшы ў адзін бок. Еўрарадыё прасачыла, ці сталі беларусы менш ездзіць.
Цягнікамі сапраўды ездзяць менш.
Пасажыры, якія былі на мінулых выхадных у Вільні ці Варшаве, расказваюць пра пустыя вагоны. Але на чыгунцы спакойныя: “Гэта ўсё святы, так заўжды”. Цяпер квіток да Варшавы ў адзін бок будзе каштаваць 1 мільён 231 тысячу. Даехаць да Львова плацкартам — каля 400 тысяч (раней — на 30 тысяч менш), самы танны квіток да Вільні каштуе 205 тысяч (раней каштаваў 180 тысяч). Купэ да Масквы — 1 мільён 250 тысяч рублёў.
Уласным аўто таксама ездзяць менш. На мяжы няма чэргаў.
Памежнікі кажуць і пра зніжэнне патоку з Польшчы: “Такія скачкі здараюцца пасля Новага года”. Па дадзеных памежнага камітэта 19 студзеня, ёсць чарга толькі ў Катлоўцы — з 10 грузавых машын.
Але ў рэйсавых аўтобусах — аншлаг.
Даехаць гэтым перавозчыкам да Масквы можна за 370 тысяч, да Беластока — за 350 тысяч, да Варшавы — за 450.
Дзяржаўныя перавозчыкі ўсё ж заўважылі: “Пасажыраў стала менш”.
Дзяржаўны аўтаперавозчык у недахопе пасажыраў таксама вінаваціць святы.
А вось лётаць пачалі больш. І святы — не перашкода.
Самы танны квіток да Варшавы на самалёт каштуе 1,2 мільёна, як цягніком. Даляцець да Вільні — 640 тысяч, да Масквы — 1,1 мільёна.
Фота: pravmir.ru, tripsmile.ru, pogovorim.by,