У Польшчы выдалі беларускі раман "Рыбін горад"
У познанскім выдавецтве “Rebis” выйшаў раман беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай "Рыбін горад" (Miasto ryb). Пераклад зрабіла Малгажата Бухалік – адна з найлепшых сучасных польскіх перакладчыкаў. Выдавецтва зладзіла пісьменніцкую трасу для аўтаркі. Наталка Бабіна сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Бялай Падлясцы, Любліне і Ольштыне.
Бабіна: "Раман лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, жаночага, вострасацыяльнага і дэтэктыўнага раману. Таксама ён пра ўкаранёнасць сучаснай Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае. А таксама пра лучнасьць палякаў і беларусаў".
Дзеянне рамана адбываецца ў сучаснай Беларусі, на Берасцейшчыне. "Рыбін горад" – гэта сучасны Брэст, гістарычнае Берасьце.
Раман неўзабаве выйдзе і ва Ўкраіне з выдавецтве "Зэлэны пэс".