У расійскай Сібіры котка выкарміла пяцярых ваўчанят (фота)

У расійскай Сібіры котка выкарміла пяцярых ваўчанят (фота)

У расійскім Новасібірску котка выкарміла пяцярых чырвоных ваўчанят. Яны нарадзіліся ў мясцовым заапарку, але засталіся без харчавання, бо іх родная маці не змагла заняцца патомствам па стане здароўя. Малых без праблем прыняла котка Муська, якая мела адно кацяня і карміла яго, піша meduza.io. Раней яна брала пад апеку рысяня.

Праўда, на такое вялікае сямейства ў коткі не хапала малака, таму супрацоўнікі звярынца дадаткова падкармлівалі ваўчанят сумессю з сухога малака.

Цяпер ваўчанят, народжаных у сярэдзіне красавіка, перавялі ў асобны вальер. Яны вельмі актыўныя і самастойныя, ядуць мяса і п’юць каровіна малако з місы.

Чырвоныя ваўкі з’яўляюцца рэдкім відам і занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі