У сталічным парку Горкага пасяліўся невядомы грызун (фота)
У сталічным парку Горкага пасяліўся невядомы грызун. Фотаздымак звярка выклаў у сваім Фэйсбуку блогер Іван Мураўёў.
У адказ на гэтае паведамленне блогерка Анастасія Тарачэнка выклала здымак яшчэ аднаго звярка, зроблены ля канцэртнай залы “Мінск”. “Каля канцэртнай залы “Мінск”, відаць, жыве яго сваяк”, — напісала яна.
Праўда, блогеры не могуць прыйсці да адзінства — бабёр гэта ці андатра. Звярок ахвотна пазіруе перад камерамі, прымае пачастункі і адганяе канкурэнтаў у выглядзе качак.