У ЗША кот-зомбі паўстаў са сваёй магілы (відэа)

У амерыканскім штаце Флорыда хатні кот паўстаў з мёртвых і вярнуўся дадому пасля свайго пахавання. Ката, якога клічуць Бартам, збіла машына і гаспадар знайшоў свайго гадаванца ў лужыне крыві. Ён палічыў ката мёртвым і пахаваў яго, аднак праз пяць дзён жывёла прыйшла дадому. Пры гэтым кот выглядаў, як сапраўдны зомбі.

У гэтай гісторыі цікава і тое, што смерць ката канстатавалі ветэрынары, якія яго аглядалі пасля наезду аўтамабіля. Гаспадар мяркуе, што Барт ачомаўся ў магіле, здолеў раскапаць зямлю і выбраўся на волю. Аднак ён быў моцна напалоханы і таму пэўны час хаваўся ў суседскім садзе. Аднак голад усё ж прывёў яго дадому.

Цяпер жыццю Барта нічога не пагражае. Праўда, у яго было пашкоджанае адно вока, якое давялося выдаліць, а таксама кот мае шмат пераломаў. Валанцёры цэнтру дапамогі жывёлам, дзе цяпер лекуецца Барт, у захапленні ад яго прагі да жыцця, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі