U2 выклалі альтэрнатыўную версію "Ordinary Love" (слухаць)

U2 дзеляцца альтэрнатыўнай версіяй трэка "Ordinary Love", запісаным для баёпіка пра Нэльсана Мандэлу. Яго мікс зрабіў Пол Эпварт — прадзюсар Адэль, Florence and the Machine і іншых артыстаў. На днях песня была намінаваная на "Залаты глобус" у катэгорыі "Лепшая арыгінальная тэма для фільма".


Па словах Бона, ірландцы звычайна прачынаюцца "без усмешак", і знаходзяцца ў "меланхалічным стане". Афрыканцы ж, наадварот, радуюцца, танчаць і спяваюць нават падчас пахавання. Мікс Пола Эпфарта, мяркуе музыка, "у гэтым плане вельмі душэўны і ўздымае настрой слухачам".


У красавіку наступнага года, магчыма, свет убачыць новы альбом U2. Афіцыйны анонс пласцінкі чакаецца ў лютым падчас выступу гурта на фінале чэмпіянату Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША.

Фота: decemberhotel.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі