Улаховіч назваў правакацыяй спробу рэгістрацыі ката Барсіка
10 кастрычніка ў Мінску прайшла сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча з журналістамі (на прысутнасць кандыдата Аляксандра Лукашэнкі ніхто не разлічваў ад пачатку, але не прыйшоў і кандыдат Сяргей Гайдукевіч). На ёй Улаховіч заявіў, што негатыўна адносіцца да крэатыўных паліттэхналогій, такіх, напрыклад, як спроба вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ката Барсіка. Як паведамляла Еўрарадыё, зарэгістраваць жывёлу спрабаваў адзін з беларускіх журналістаў, аднак ён не змог патрапіць у будынак ЦВК.
Мікалай Улаховіч назваў гэты ўчынак правакацыяй. "Не хачу, каб з выбараў рабілі клаўнаду. Гэта абражае не толькі дзейную ўладу, але і мяне", — сказаў кандыдат у прэзідэнты. Ён падкрэсліў, што "з жывёламі змагацца не збіраецца".
Фота: БЕЛТА, nn.by