Як адрозніць “скажэнне гісторыі” ад “гістарычнай праўды”?

Як адрозніць “скажэнне гісторыі” ад “гістарычнай праўды”?

Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў не ў 1941 годзе, як сцвярджаюць афіцыйныя гісторыкі, а ў верасні 1939 года. І гэта не “скажэнне гісторыі”, а гістарычны факт. Гісторык Ігар Мельнікаў падрыхтаваў да выдання чарговую кнігу, прысвечаную гісторыі Беларусі, – “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”, у якой гэты гістарычны факт падмацоўваецца доказамі.

Чаму да гэтага часу ў савецкай і беларускай гістарыяграфіи, а таксама ў грамадскай свядомасці падтрымліваецца меркаванне пра тое, што Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі ў чэрвені 1941 года? Ці праўда, што да 1941 года жыхары БССР жылі мірным жыццём, не ведалі, што такое бамбёжкі, голад і разбурэнні? Навошта сёння разбураць стэрэатыпы пра падзеі той вайны? Як дзяржава ставіцца да такой “разбуральнай” дзейнасці?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Ігар Мельнікаў.

У эфіры Еўрарадыё гісторык Ігар Мельнікаў.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі