Заіка: У Беларусі палітыка ў галіне працоўнай сілы правалілася

Гэта прагучала на паседжанні рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Савеце міністраў.
 

Вось як каментуе Еўрарадыё гэтую сітуацыю эканаміст Леанід Заіка:



"Гэта падкрэслівае, што палітыка працоўнай сілы была няслушнай. І міністра працы Марыяну Шчоткіну трэба здымаць з працы. Таму што яна абсалютна не змагла правесці ніводнай ідэі, ніводнага творчага і сур'ёзнага палажэння адносна заробку і працы. Гэта значыць, трэба прызнаць, што існуючая палітыка ў галіне працоўнай сілы, а дакладней — у галіне чалавечага капітала, правалілася".



Беларусы і далей будуць з'язджаць на працу за мяжу і стрымаць іх немагчыма, пакуль у той жа Расіі заробкі ў 2 разы большыя, чым у нас. Таму прыцягненне працоўнай сілы з замежжа можа даць нейкі эфект (можа нават пачне зніжацца цана квадратнага метра ў будаўніцтве), мяркуе эксперт. Галоўнае — пісьменна арганізаваць працэс, каб замежнікі не перавышалі прымальных 5% (ці прыкладна 250 тысяч чалавек).

Заіка: "Карэйцы добра працуюць у сельскай гаспадарцы. Там жа поўны правал. Дырэктары і старшыні калгасаў самі не сыдуць. Яны сыдуць з дапамогай карэйцаў ці кітайцаў, іх адтуль выганяць... У будаўніцтве тыя самыя таджыкі ці кітайцы, таму што беларусы будуюць дорага і кепска. Тыя, што засталіся, бо лепшыя будаўнікі з'ехалі працаваць у Расію".
 

Леанід Заіка кажа, што важна, каб прыцягненне працоўнай сілы з замежжа было часовай з'явай. А пакуль варта было б адправіць у адстаўку чыноўнікаў, якія "не змаглі стварыць эфектыўную сістэму занятасці". Таксама трэба ў Беларусі "пабудаваць стратэгію развіцця на эканоміку ведаў, а не на эканоміку карэйцаў ці таджыкаў", лічыць эксперт.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі