Жыхар Баранавічаў вазіў у аўто амаль 450 папугайчыкаў

Жыхар Баранавічаў вазіў у аўто амаль 450 папугайчыкаў

9 лютага мазырскія памежнікі ў памежнай зоне спынілі аўтамабіль Opel, якім кіраваў 38-гадовы жыхар Баранавічаў.

У аўтамабілі памежнікі выявілі больш за 440 папугаяў — амадзінаў (аўстралійскія вераб'і), хвалістых, неразлучнікаў, карэл, разел. Сам мужчына не меў пры сабе дакументаў на папугайчыкаў.

Памежнікі не выключаюць, што тавар быў перамешчаны ў Беларусь кантрабандна. Па гэтым факце пачалася праверка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі