2 студзеня — працоўны, у траўні і лістападзе — па чатыры выходныя запар
Урад сваёй пастановай №906 ад 15 снежня зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2019 годзе, інфармуе БЕЛТА.
Працоўныя дні будуць пераносяцца з панядзелка 6 траўня на суботу 4 траўня (гэта значыць, беларусам выпадуць тры выходныя запар — 5, 6 і 7 траўня); з пятніцы 10 траўня на суботу 18 траўня (такім чынам атрымаюцца чатыры выходныя запар — 9, 10, 11 і 12 мая). Таксама працоўны дзень перанясуць з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Выходнымі будуць чатыры дні — 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада.
Раней Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапаноўвала зрабіць выходным днём 2 студзеня, але, як вынікае, гэтую прапанову ўрад не падтрымаў.
Пры гэтым арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці маюць права самі вызначаць іншы парадак пераносу працоўных дзён.