Беларускі ўрад вырашае, як падтрымаць бізнес на фоне каранавіруса

Беларускі ўрад вырашае, як падтрымаць бізнес на фоне каранавіруса

Беларускі ўрад разглядае меры па падтрымцы бізнесу на фоне распаўсюду каранавіруса. Савет міністраў сабраў звароты бізнес-саюзаў. 

"Цяпер пасектаральна абмяркоўваем з усімі асацыяцыямі, найбольш пацярпелымі кампаніямі. Ідзе вельмі актыўны працэс", — прыводзіць БЕЛТА словы першага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Крутога.

Чыноўнік не назваў канкрэтныя меры падтрымкі, якія абмяркоўваюцца. Ён толькі зазначыў, што гэта вельмі шырокі спіс. "Плюс мы глядзім тыя рашэнні, якія прынятыя еўрапейскімі краінамі, Расіяй, ЗША. Паглядзім — можа быць, нешта цікавае з гэтых дакументаў для сябе возьмем", — дадаў ён. Пры гэтый Крутой падкрэсліў, што пытанне трэба вырашаць аператыўна.

Першы віцэ-прэм'ер мяркуе, што пакуль складана казаць пра папярэднюю ацэнку стратаў, якія панёс бізнес. Інфармацыю пакуль што апрацоўваюць і аналізуюць. 

На мінулым тыдні з эканамічнымі прапановамі да ўрада звярнуліся Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, а таксама РГА "Перспектыва", якая аб'ядноўвае дробны бізнес.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі