Беспрацоўе ў Беларусі дасягнула рэкорднай лічбы

Беспрацоўе ў Беларусі дасягнула рэкорднай лічбы

Беспрацоўе ў Беларусі дасягнула рэкорднай лічбы. 0,3% — гэта гістарычны мінімум (у апошнія месяцы ўзровень беспрацоўя трымаўся на ўзроўні 0,4%). На 1 кастрычніка афіцыйна ў краіне зарэгістравана толькі 15 тысяч беспрацоўных (год таму іх было 55,5 тысячы чалавек). Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Цікава, што летам 2018-га партал tut.by паведамляў, што фактычнае беспрацоўе ў нашай краіне перавышае 200 тысяч чалавек! Зразумела, што гэтая лічба неафіцыйная. Праз некалькі тыдняў пасля той публікацыі пра рэальнае беспрацоўе нечакана загаварыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, нельга арыентавацца толькі на лічбы афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя.

Мінпрацы адзначае, што ўзровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя найбольшы ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях (па 0,5%), найменшы — у Мінску (0,1%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі