Дзіцячы хоспіс: Невылечныя захворванні робяцца "больш раннімі"

Пра гэта паведаміў Еўрарадыё намеснік дырэктара па пытаннях стратэгіі і развіцця дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хоспіс” Максім Падбярозкін падчас круглага стала, які арганізаваў Цэнтр дзелавых камунікацый і падтрымкі прадпрымальніцтва BEL.BIZ.

“Пад апекай "Беларускага дзіцячага хоспіса" зараз 250 чалавек. Гэта лічба ніяк не расце, бо ў нас няма магчымасці дапамагчы большай колькасці дзетак. Усяго ж ў дапамозе мае патрэбу каля 3000 чалавек. Але гэта лічба арыентыровачная, бо ніхто такіх даследаванняў не праводзіць і мы не ведаем, ці расце гэтая лічба. Мы мяркуем, што не расце, але мяняецца ўзроставы склад — больш раннія праяўленні захворванняў у дзетак”, — кажа Падбярозкін.

Пад час сустрэчы яе ўдзельнікі абмяркоўвалі праблемы заканадаўства ў адносінах да спонсарскай дапамогі грамадскіх дабрачынных арганізацый. У прыватнасці, спонсары ў Беларусі не маюць ніякіх падатковых ільготаў, у тым ліку і ў падатках на прыбытак.

Фота: www.hospice.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі