Фотафакт: Мінчукі шукаюць танныя кветкі для школьнікаў
Напярэдадні ўрачыстай лінейкі, якая ў суботу пройдзе ў сталічных школах, бацькі разам з дзецьмі прыехалі на вакзал па беларускія ружы.
У шапіках з дарагімі кветкамі, дзе ружы каштуюць 30-50 тысяч за штуку, ніякіх чэргаў няма.
"Ой, я ўвогуле з Малінаўкі, а сюды прыязджаю штогод — тут самыя танныя кветкі, беларускія і свежыя заўсёды", — кажа Еўрарадыё мінчанка Марына.
Кошт самых танных беларускіх кветак 30 сантыметраў — 9000 рублёў. За самыя дарагія, 90-сантыметровыя, просяць 25 тысяч рублёў за штуку.