“Гавары праўду” – ці можна "маленькімі справамі" дамагчыся вялікіх перамен?
Грамадская кампанія “Гавары праўду” 11 верасня агучыла свае планы дзейнасці на наступны год. Год, у якім можа быць дадзены старт чарговым альбо парламенцкім, альбо прэзідэнцкім выбарам.
Ці можна складаць планы дзейнасці апазіцыйнай грамадская арганізацыі ва ўмовах, калі правілы гульні на палітычным полі ўлады ўвесь час змяняюць? Чаго разлічвае дабіцца “Гавары праўду” ў наступным, перадвыбарным, годзе? Ці ёсць у “Гавары праўду” хоць нейкія “рычагі ўплыву” на чыноўнікаў, каб ажыццяўляць свае ініцыятывы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі лідар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і кіраўніца Дзяржынскай раённай арганізацыі ГП Марына Мокас.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.