Літоўскія памежнікі затрымалі за субботу 144 мігранты

Літоўскія памежнікі затрымліваюць мігрантаў,  што незаконна перасякаюць беларуска -літоўскую мяжу, у Калвяе / Reuters
Літоўскія памежнікі затрымліваюць мігрантаў,  што незаконна перасякаюць беларуска -літоўскую мяжу, у Калвяе / Reuters

У субботу літоўскімі памежнікамі былі затрыманы 144 мігранты з Беларусі, незаконна перасекшыя мяжу. Усяго ў гэтым годзе затрымана 3545 замежнікаў, паведамляе delfi.lt па дадзеных Дэпартамента статыстыкі Літвы.

Колькасць мігрантаў, якія спрабуюць перайсці беларуска-літоўскую мяжу ў 40 раз больш, чым за ўвесь мінулы год. Сярод затрыманых на беларуска-літоўскім памежжы ў гэтым годзе ў асноўным грамадзне Ірака, або ты, хто імі прадстаўлецца - 2299 чалавек. Сярод іх таксама 191 грамадзянін Конга, 129 - Камеруна, 90 - Расіі, 100 - Сірыі, 88 - Ірана, 79 Гвінеі, 79 - Афганістана і грамадзяне іншых краін.

Літоўскія ўлады лічаць, што вялікія патокі міграцыі - гэта арганізаваныя беларускімі уладамі дзеянні супраць Літвы. Афіцыйны Мінск кажа, што перастаў спыняць мігрантаў з-за санкцый Еўразвязу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі