Мінфін: На шэрагу спецыяльнасцяў вышэйшая адукацыя не патрэбная

Мінфін: На шэрагу спецыяльнасцяў вышэйшая адукацыя не патрэбная

Міністэрства фінансаў прапаноўвае зменшыць колькасць спецыяльнасцяў, дзе ў якасці кваліфікацыйных патрабаванняў вылучаюць профільную вышэйшую адукацыю. Такія ідэі выказаў у інтэрв’ю часопісу “Фінансы, улік, аўдыт” намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

У якасці прыкладу ён прывёў працу касіра ў банку, які прымае камунальныя плацяжы або мяняе валюту. На думку чыноўніка, раней выпускнікі тэхнікумаў паспяхова давалі рады такой працы, але цяпер кваліфікацыйныя патрабаванні для іх перагледзілі.

Юрый Селіверстаў мяркуе, што варта палепшыць сістэму сярэдняй адукацыі, зэканоміць рэсурсы дзяржавы і ліквідаваць дэфіцыт працоўных спецыяльнасцяў.

Паводле Белстата, наша краіна трымае лідарства ў СНД паводле колькасці студэнтаў ВНУ на 10 тысяч чалавек насельніцтва — гэта 354 чалавекі (у Расіі — 325, ва Украіне — 322). Прыкладна траціна вучыцца па юрыдычным і эканамічным профілі. А вось па колькасці навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў Беларусь мае нізкія паказнікі — 128 чалавек на 10 чалавек насельніцтва (у Расіі 149, у Казахстане — 282, ва Узбекістане — 503), паведамляе TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі