Міністэрства працы: У Беларусі працягвае зніжацца беспрацоўе

Міністэрства працы: У Беларусі працягвае зніжацца беспрацоўе

У Беларусі працягвае зніжацца зарэгістраванае беспрацоўе. За верасень яно знізілася на 0,1% і на 1 кастрычніка складала 0,6% да эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Алег Такун, начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ён адзначыў, што год таму зарэгістраванае беспрацоўе складала 0,9%.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Гомельскай і Мінскай абласцях, а таксама ў Мінску беспрацоўе засталося на ранейшым узроўні — 0,8%, 0,6% і 0,3% адпаведна. Зніжэнне адбылося ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях (з 0,9% да 0,8%), у Магілёўскай вобласці (з 0,8% да 0,7%), у Гродзенскай вобласці (з 0,7% да 0,6%).  

На 1 кастрычніка на ўліку па беспрацоўю былі 27,3 тысячы чалавек (год таму — 40,3 тысячы). За верасень іх стала менш на 1400.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі