На прадпрыемстве ў Баранавічах адмянілі штрафы за звальненне
На прадпрыемстве ў Баранавічах адмянілі штрафы за звальненне "без паважнай прычыны", інфармуе партал tut.by. Дэпартамент аховы працы заявіў, што дакумент дырэктара гандлёвага дома "Лагуна" супярэчыць працоўнаму заканадаўству. І яму давялося 3 студзеня адмяніць сваё распараджэнне.
Як інфармавала Еўрарадыё, дакумент "Аб адказнасці кіраўнікоў за звальненне" быў падпісаны 20 снежня. Дырэктар абгрунтаваў неабходнасць новаўвядзення вялікай цякучасцю кадраў і недахопам персаналу. Пры гэтым ён не спаслаўся на заканадаўства. Штрафы складалі ад 50 да 100 рублёў.
Фота: http://praca-by.info
Больш важных і цікавых навінаў у праграме Еўразум за 03.01