На расійска-беларускай мяжы ў багажніку машыны знайшлі жыхара Турцыі
Смаленскія памежнікі затрымалі на расійска-беларускай мяжы грамадзяніна Турцыі. Мужчына спрабаваў незаконна трапіць у Расію ў багажніку легкавога аўтамабіля, паведамляе ru.publika.md са спасылкай на памежнае ўпраўленне ФСБ па Смаленскай вобласці.
"Пасажыр транспартнага сродку быў затрыманы за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі", — гаворыцца ў паведамленні.
Вёз кантрабанднага пасажыра грамадзянін Расіі. Яго падазраюць у дапамозе.
Нагадаем, што на беларуска-расійскай мяжы няма пунктаў пропуску. Таму праязджаць таму дазволена толькі грамадзянам Беларусі і Расіі. З восені 2016 года расійскія памежнікі спынілі пропуск грамадзянаў трэціх краін.