На Віцебшчыне зачыняюць два прадпрыемствы: 150 чалавек будуць без працы

На Віцебшчыне зачыняюць два прадпрыемствы: 150 чалавек будуць без працы

На Віцебшчыне зачыняюць адразу два прадпрыемствы, піша TUT.by. У выніку 150 чалавек могуць застацца беспрацоўнымі. У Талачыне на хлебазаводзе цяпер працуе 24 чалавекі. Гэта падраздзяленне мясцовага райпа, якое не мае грошай на ўтрыманне невялікага хлебапечнага цэха. З 1 лютага завод стаіць, людзі працуюць на 2/3 тарыфнай стаўкі. З работнікамі правялі сход, паказалі ім спіс вакансіяў ад службы занятасці — свінарка, прыбіральніца. Аднак у Талачынскім раёне складана знайсці працу і невядома, ці змогуць па гэтых вакансіях уладкавацца былыя супрацоўнікі хлебазавода.

Яшчэ 123 беспрацоўных можа даць сыраробчы цэх у Сянно, які належыць “Оршасырзаводу”. Ад 3 студзеня тут абвясцілі прастой на 2 месяцы, стаіць пытанне аб ліквідацыі прадпрыемства. Тым часам у Сянно таксама кепска з працаўладкаваннем і невядома, куды змогуць пайсці супрацоўнікі сыраробчага цэха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі