Па просьбе пракуратуры Гродна экстрэмісцкім прызналі яшчэ адзін тэлеграм-канал

Па просьбе пракуратуры Гродна экстрэмісцкім прызналі яшчэ адзін тэлеграм-канал

Па просьбе пракуратуры Гродна суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал "Гродна 97%", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Пракурорскія работнікі заяўляюць, што ў гэтым тэлеграм-канале змяшчаюцца "заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгуначных шляхах, незаконнай забастоўкі, несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, хуліганскіх дзеянняў, а таксама гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

Копія судовага рашэння накіраваная ў Міністэрства інфармацыі, каб уключыць названы тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакаваць інтэрнэт-рэсурсы, якія спрыяюць распаўсюду такіх матэрыялаў на тэрыторыі 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі