Падатковая не можа патлумачыць, што зменіцца для ІП пасля новага ўказа Лукашэнкі
У Міністэрстве па падатках і зборах не змаглі адказаць, ці зменіцца нешта для ІП: "Гэты ўказ яшчэ нават не пачаў дзейнічаць, ён толькі падпісаны. Вось пачне дзейнічаць — тады ўжо будзем тлумачыць".
Асноўныя палажэнні дакумента пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Але ў Міністэрстве па падатках і зборах упэўненыя, што ён пачне дзейнічаць толькі з 1 студзеня 2018 года.
19 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Гэты дакумент пашырае спіс відаў дзейнасці, якімі можна займацца без рэгістрацыі індывідуальным прадпрымальнікам. Грамадзянам, якія займаюцца гэтай дзейнасцю, трэба толькі плаціць адзіны падатак.