Падчас тэракту ў Парыжы загінуў муж беларускі
Мішэль Рэно, падарожнік, фатограф і журналіст, знаходзіўся ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo падчас нападзення на яе тэрарыстаў.
Сярод загінулых падчас нападу тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo у Парыжы — муж беларускі. Як паведамляе газета "СБ, Беларусь сегодня", Мішэль Рэно, падарожнік, фатограф і журналіст, быў жанаты на ўраджэнцы Гомеля, сястры рэдактара міжнароднага аддзела "СБ" Ніны Раманавай. У 2009 годзе ў Гомелі прайшла персанальная фотавыстава Мішэля Рэно "Падарожжа вакол свету ў 80 фотаздымках".
Фота: AFP, sb.by