Поспех пракурора Шведа і маналог Лукашэнкі — стрым з Розай Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Як і чакалася, падчас паслання беларускаму народу і парламенту Лукашэнка пракаментаваў заяву Пуціна пра перамяшчэнне ў Беларусь расійскай ядзернай зброі. Ён заявіў, што настойліва прасіў расійскага дыктатара вярнуць у краіну вывезеныя ў 1996 годзе ядзерныя зарады і што цяпер у Беларусі з'явіцца не толькі тактычная, але, калі спатрэбіцца, і стратэгічная "ядзерка". Лукашэнка запэўніў, што сам будзе кантраляваць боегалоўкі і гэтым зможа забяспечыць Беларусі незалежнасць і суверэнітэт. У той жа час прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў падчас разбору палётаў наконт заявы Пуціна ў Радзе бяспекі сказаў, што кантроль над зброяй застаецца ў Расіі. А тут яшчэ Кітай патрабуе, каб дзяржавы, якія маюць ядзерную зброю, не размяшчалі яе за мяжой, а калі гэта адбылося — вывелі яе адтуль.
Што не так з усёй гэтай гісторыяй? Ці варта ўвогуле звяртаць на яе ўвагу? Чым запомніўся пятнічны маналог Лукашэнкі, які праўладныя аналітыкі назвалі "адным з самых лёсавызначальных і трагічных выступаў"? Што важнага ён сказаў? Пра гэта, а таксама пра поспех генпракурора Шведа і забойства расійскага ваенкора Татарскага размаўляем з гісторыкам і незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.